Працягвай цуды казкі
Папялушка становіцца прынцэсай. Хворы чалавек выпівае вады з чароўнай крыніцы і ператвараецца ў асілка, перамагае ўсіх сваіх крыўдзіцеляў. Якімі толькі здольнасцямі не ўзнагароджваюць шчасліўчыкаў добрыя феі з цудоўнай краіны Казак!
Калі мы падарожнічаем з казкай, то рухаемся па шляху Спазнання.
Усяго сто гадоў таму ў неба падняліся першыя самалёты, а некалькі дзесяцігоддзяў назад зямлянін зрабіў свой першы крок на Месяцы. Але ж у старадаўніх казках людзі ўжо ляталі, нібыта птушкі, наведвалі іншыя планеты і сусветы.
А можа, менавіта прасцячок Іванка, які ў канцы любой казкі аказваўся разумнейшым за ўсіх, натхніць цябе выявіць свае веды, бліснуць розумам і здзейсніць такія адкрыцці, што здзівяць нават вучоных.
Цуды толькі пачынаюцца ў казцы. А далей, у жыцці, іх працягваюць людзі – творцы, мудрацы, асілкі, якія нібыта выйшлі з гэтых казак. Можа быць, ты станеш адным з іх?
Яронімас ЛАЎЦЮС
Пераклала Маргарыта ПРОХАР