«Буся» і «Вяселка» — верныя сябры!
У лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску адбылася прэзентацыя другога нумара «Бусі». Чытанку-маляванку прадставілі яе «хросныя бацькі» — галоўны рэдактар Уладзімір Ліпскі і Раіса Баравікова. У суаўтарстве вядомыя пісьменнікі стварылі казку пра алфавіт «Чароўныя літары». Маленькія гледачы змаглі паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць у падарунак новы нумар «Бусі». На свята з вёскі Холміч Рэчыцкага раёна прыехала сямігадовая Наста Ільіна, якая здзівіла ўсіх сваімі чароўнымі спевамі і мастацкім свістам. Новае выданне з нараджэннем павіншавалі пісьменнікі Ніна Галіноўская, Генадзь Аўласенка, галоўны рэдактар часопіса ладосць» Святлана Дзянісава, намеснік дырэктара выдавецтва «Пачатковая школа» Вольга Ваніна. 3 вітальным словам выступіла Надзея Вялікая з Мінскага гарадскога ўпраўлення адукацыі. Шаноўным госцем на прэзентацыі была старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова.
Рэдакцыя чытанкі-маляванкі «Буся» рыхтуе да друку трэці нумар, у якім нашы чытачы знойдуць завяршэнне казкі пра алфавіт «Чароўныя літары» а таксама шмат сюрпрызаў. У планах на наступны год — казка пра лічбы. Буся навучыць вас не толькі чытаць, а і лічыць!
Вася ВЯСЁЛКІН
Чытайце і выпісвайце «Вясёлку » (падпісны індэкс 74845) і чытанку-маляванку для дашкольнікаў «Буся» (падпісны індэкс 00142)!