«Хвілінкі-весялінкі» Маргарыта Прохар
Хвілінкі-весялінкі 10.2012
Грыбное царства
Хто не любіць збіраць грыбы ў прыгожым рознакаляровым восеньскім лесе! А ці задумваліся вы, што такое грыб? Ну канешне, адразу ўзгадаеце знаёмыя апенькі, падасінавікі, сыраежкі – словам, нешта, што складаецца з капялюшыка і ножкі. Гэта традыцыйная форма грыбоў. На самай справе, можна прайсці міма грыба, не падазраючы пра гэта. Напрыклад, заплеснела скібка хлеба – гэта грыбы. Вырасла ў сырым памяшканні на сценцы штосьці зялёнае – зноў грыбы. Што іх аб’ядноўвае? Гэта простыя расліны, праўда, без каранёў, сцяблін і лістоў. Яны жывуць за кошт грыбніцы, якая пераносіць і гарачыню, і холад. З яе спораў і вырастаюць грыбы. Калі пашкодзіць грыбніцу – у тым месцы знікне жаданае грыбное царства. Таму грыб трэба зразаць, а не вырываць з коранем.
Шмат грыбоў увосень. Гэта так званыя “лістападнікі” – познія грыбы. Дадайце да зычных галосныя – і атрымаеце іх назвы.
. п.ньк.
гр.зд.
п.д.с.н.в.к.
р.ж.к.
м.сл.к.
св.н. х.
Фантаст-Усёвед
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Як называюць галіну біялогіі, што вывучае грыбы?
Каб адказаць на гэтае пытанне, правільна перастаўце склады:
ло ка мі гія