Загадка
Четверг, 30.12.2010 17:25. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Дзве рагатыя казулі
Калацілі ў лесе дулі.
Тры малыя вожыкі
Клалі грушы ў кошыкі,
А чатыры зайчаняты
Грушы зносілі да хаты.
Дзве лісіцы іх крышылі,
Тры вавёрачкі сушылі.
Раніцой адзін янот
З крышаноў варыў кампот.
Прышло пяць яноцікаў,
Каб папіць кампоціку.
Ты падумай, памаўчы:
Колькі ўсіх звяроў, злічы.
Стась Тафілін