Вершы замежных пісьменнікаў
Асілкамі расцём
На спартыўную пляцоўку
Мы спяшаем з братам зноўку.
Скачам, бегаем на волі,
Не стамляемся ніколі.
Спорт не любіць леных, кволых.
Захапляемся футболам,
Захапляемся хакеем –
І ніколі не хварэем.
Кажа дома брат Арцём:
“Мы асілкамі расцём!”
Прагноз
Спытаўся я ў Алёны:
– Пра што крычаць вароны?..
З усмешкай, быццам знала,
Сястрычка мне сказала:
– Крычаць, што будзе днём
Адліга, снег з дажджом,
А потым зноў мароз –
Такі ў варон прагноз.
Віктар Кудлачоў
З рускай мовы пераклаў Мікола Маляўка.
Першы дзень новага года
З трэскам хлапушак сышоў стары год.
Разам сустрэнем мы сонца ўзыход
І каля брамы, каб радаваў свет,
Новы на шчасце прыб’ём амулет.
Ван Аньшы
Горная рэчка
Люблю я траву, што карункі ў цяснінах уе,
І іваглу, што над маёй галавою пяе,
І лівень вясновы, што хлынуў у сто ручаін,
І човен, што ў бродзе далёкім сумуе адзін.
Вэй Іньу
Пераклаў Мікола Маляўка.