Пятница, 22.07.2011 11:32. Рубрика:
Вершы
Рамонак
Быццам сонейка ў лузе,
Кветачка прыгожая,
У сукеначцы бялюткай
Вабіць, заварожвае.
А павее лёгкі ветрык –
Нібы шэпча штосьці,
Нас, дзяцей, прыветліва
Запрашае ў госці.
Яна Шастакова.
Дзяржынскі раён,
г. п. Фаніпаль.