Міхась ЧАРОТ «У вырай»
Пятница, 26.11.2021 12:20. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Надходзіў час зімы сцюдзёнай,
Плылі над краем цёмныя хмары,
Змяніўся колер траў зялёных,
Замоўклі жабы у выгарах.
Халодны вецер дзьмуў з паўночы
І песню жальбы пеў у полі;
Чарней як сажа сталі ночы;
А ўдзень туманна, як ніколі.
І чуюць птушкі — холад, сцюжа
Краіну раптам агартаюць…
Са смуткам ў грудзях яны гужам
У край чужацкі адлятаюць.
Апошні погляд, поўны жалю,
На родны кідаюць палетак…
Назад іх вабяць руняў хвалі,
Чароўны пах асенніх кветак.
А вецер свішча… стогне… плача…
Снег беліць родныя загоны,
Мароз-траскун на полі скача,
Ён птушак не здагоніць.