Ці добра ты ведаеш космас?
- Ці можа Месяц свяціць самастойна?
А. Канешне!
Б. Дакладна не ведаю, але ноччу месяц бачны…
В. Канешне, не.
- Калі ўзнік Сусвет (і Зямля, і неба, і Сонца)?
А. Нешта каля дзвюх тысяч гадоў таму.
Б. Больш за мільярд гадоў таму.
В. 13,7 мільярдаў гадоў таму.
- Як называецца спецыяльны апарат, які можа перамяшчацца па Месяцы?
А. Па Месяцы можна перамяшчацца без спецыяльнага апарата.
Б. Месяцалёт
В. Месяцаход
- Як называлі першую жанчыну-касманаўта?
А. Аляўціна Ванюшкова
Б. Валянціна Беражкова
В. Валянціна Церашкова
- Сонца – гэта зорка?
А. Не. Зоркі так ярка не свецяць!
Б. Самая яркая з усіх.
В. Так, але нават не самая вялікая і яркая.
Палічы свае адказы
Больш адказаў А
Ты яшчэ толькі пачынаеш дазнавацца пра космас. Ведаеш яшчэ не вельмі многа, але спадзяемся, што ты зацікаўлены гэтай тэмай.
Больш адказаў Б
Ты ўжо ведаеш шмат чаго пра космас, але часам блытаеш дэталі. Чытай больш навуковай літаратуры, і ты станеш экспертам!
Больш адказаў В
Ты – сапраўдны космасазнаўца. Нават мы не ведаем столькі. Віншуем!