Воскресенье, 12.04.2020 09:00. Рубрика:
Вершы
Артур ВОЛЬСКІ
Зацепліў зоры красавік,
Як маякі ў Сусвет,
Дзе недзе ў пыле зорным знік
Палётаў першых след.
Патухлі ў доме ўсе агні.
Мне ж не заснуць ніяк.
Там, у міжзорнай вышыні,
Лятаў і мой земляк.
Лаўлю я кожны зорны гук
І чую ў ціхі час:
– Ляці да нас і ты, хлапчук,
Ляці, хлапчук, да нас!..