Э. Успенскі: «Узялі мы фарбы ў рукі…»
Четверг, 9.01.2020 08:47. Рубрика: Вершы
Фарбы
Узялі мы фарбы ў рукі
Без прымусу, без прынукі
Каб было ўсім весялей,
Яркай фарбай свет сагрэй!
Гэта праўда! І няма чаго хаваць
Дзеці любяць, вельмі любяць маляваць!
Вось блінок пячэ вам цётка,
Побач мышку ловіць котка.
Ды ніхто не разбярэ –
Котка дзе і цётка дзе?
Гэта што за незнаёмка?
Незвычайная жывёлка:
Сорак ног і галава.
Ці да шапіка чарга?
З рускай. Пераклад Наталлі Бучынскай.