Люты
Понедельник, 25.02.2019 06:25. Рубрика: Вершы
Самы кароткі і самы сцюдзёны
Месяц пад нумарам два.
Ён то вясну набліжае штодзённа,
То замарожвае вас,
Шчочкі і вушкі, ручкі і ножкі.
Дадому бяжы і не збочвай з дарожкі!
Месяц-забава і месяц-загадка,
Імя яго назаві.
Ведае мама, падказвае татка,
Дням ён вядзе розны лік.
Ён то звычайны, то высакосны,
Сонейку ён расплятае косы.
Добры ўнутры, толькі знешне – калючы.
Ён ад вясны нам падорыць ключык.
Зваць гэты месяц, канечне, люты!
Прыкметы
Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі.
Бакагрэй пытае люты, ці добра абуты.
Сонейка ў лютым у рукавіцах — да марозу.
Калі люты сагрэе бакі мядзведзю, вясна халодная будзе.