Расійская народная мудрасць
Які хлеб лепшы
У невялікай вёсцы жылі два браты – Мікіта і Захар. Іх маці была добрая і клапатлівая, з ранку да вечара працавала, гадавала дзяцей. Яблык ад яблыні, кажуць, недалёка падае. Але толькі адзін “яблычак” Мікіта быў такі ж добры і руплівы, як маці. А Захар рабіць не любіў. Аднойчы маці захварэла. Ды так моцна, што доўга не ўставала з ложка, і ў хаце нават хлеб скончыўся. Пайшлі сыны хлеб здабываць. Мікіта працаваў цэлы дзень, але заплацілі яму мала: ён змог набыць толькі адну лусту хлеба. Прынёс яе маці ды кажа з сумам: “Даруй, што так мала”. А Захар вясёлы прыйшоў, каравай вялікі прынёс, нічога не сказаў. З’ела маці лусту хлеба і нават па хаце змагла прайсціся. А каравай ляжыць, сохне, не есць яго маці. Тады і Захар кажа: “Даруй, матуля!”. А маці толькі і прамовіла: “Заробленная луста лепей за крадзены каравай”.
Каго не бачаць
Дзяўчынка Зоя дакладна адпавядала свайму імені, у якім, калі прыгледзецца, можна заўважыць 30 “я”. За дзень яна сапраўды паспявала заняцца трыццаццю справамі, ды яшчэ і пахваліцца імі. “Я сёння памалявала!”, “Я сёння пабегала!”, “Я сёння павучылася!”, “Я сёння пачытала!”… “Я сёння…” – бяскона паўтарала яна. Мама і тата нарадавацца не маглі, пакуль у госці не прыехала бабуля Надзя. Паслухала яна, як унучка выхваляецца, і папрасіла паказаць ёй малюнкі. А малюнкі абы-якія. Папрасіла пераказаць прачытаную кнігу, а Зоя амаль нічога не памятае. Паглядзела бабуля яе сшыткі, а там памылка на памылцы. Вось і кажа бабуля ўнучцы: “Нешта я цябе нідзе не бачу?” – “Як не бачыш? Я ж і там, і там, і там…” – “Вось менавіта таму і не бачу: хто паўсюль, той нідзе”.
Падрыхтавала Аксана Спрынчан










