Першая кніга
– Вераніка, ты напісала пра сваю першую кнігу?
– Татачка, мама абяцала праверыць, можаш і ты, калі хочаш, – адказала дзяўчынка.
– Дачушка, вельмі хачу, але мы дамаўляліся, што мама правярае твае сачыненні, а я матэматыку! – усміхнуўся тата.
– А якая была твая першая кніга, якую ты сам прачытаў? – пацікавілася Вераніка.
– Мая першая кніга з’явілася ў раннім дзяцінстве. Першай кнігай сталі для мяне – народныя казкі.
– А вось мне цікава, якая кніга была самай-самай першай у свеце? Павінны ж былі людзі і ў старажытнасці чытаць, – запытала Вераніка.
– Самыя першыя кнігі выразалі на камянях, пісалі на бяросце, драўляных дошчачках, пергаменце… Пазней з’явіліся кнігі на паперы. Яны былі вельмі дарагія, і дазволіць іх сабе купіць мог не кожны. На сённяшні дзень кніга — частка жыцця амаль кожнага чалавека. У наш час знайсці кнігу можна ў электронным варыянце, і ў ва многіх выпадках – бясплатна. На паліцах кніжных крамаў ёсць вялікі выбар літаратуры на любы густ.
– А для чаго нам чытаць, можна і проста паслухаць аўдыёкнігі, – сказала дзяўчынка.
– Чытаючы кнігі, мы ўзбагачаем свой унутраны свет. Становімся нашмат цікавей, як для самога сябе, так і для іншых. Кнігі дапамагаюцю прыняць правільныя рашэнні. Чытаючы пра розных літаратурных герояў, мы даведаемся нешта новае пра саміх сябе. Мы вучымся на чужых памылках, і ў будучым можам абыйсці іх, – патлумачыў тата.
– Зразумела, а сёння ў музеі нам будуць расказваць пра мастака Натана Воранава. У яго ёсць карціна “Першая кніга”. Можа, і там прачытаць сачынне пра маю першую кнігу? – запытала дзяўчынка.
– І праўда, табе ж сёння на заняткі ў музей, збірайся хутчэй, бо мы ўжо пачынаем спазняцца, – сказала мама Веранікі.
Прыехаўшы ў музей, дзяўчынка, адразу пайшла да карціны, пра якую сёння ўзгадвала бацькам, і з захапленнем пачала яе разглядваць. Паціху збіраліся сябры Веранікі, падыйшла куратар праекта “Дзеці — у шэдаўрах мастацтва” Марыя Іванаўна.
– Добры дзець, як жа я за тыдзень па вас засумавала! – павіталася яна з групай.
Дзеці падрыхтаваліся ўважліва слухаць.
– Сёння мы пагаворым пра карціну заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Натана Майсеевіча Воранава, якая называецца “Першая кніга”. Ён нарадзіўся 1916 годзе ў сям’і мастака з Магілёва. Кім стаць Натан вызначыўся яшчэ ў дзяцінстве: глядзеў на карціны бацькі, і вырашыў: буду мастаком. Пасля заканчэння сямігодкі хлопец паступіў у Мастацкі тэхнікум у Віцебску. Чатыры гады ён правёў у “маленькім беларускім Парыжы”, дзе працавалі Марк Шагал, Казімір Малевіч, Саламон Юдовін. Вучыўся у знакамітага беларускага мастака Івана Ахрэмчыка. Потым у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе на факультэце жывапісу. Калі пачалася вайна, і Натан Воранаў, як адзначыў гісторык Леанід Смілавіцкі “у пачатку ліпеня 1941 г., будучы студэнтам 5-га курсу, добраахвотнікам пайшоў на фронт. У верасні таго ж года ён — курсант Ленінградскага артылерыйскага вучылішча. Удзельнічаў у баях як камандзір батарэі на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў камандзірам ўзвода разведкі 77-га артылерыйскага палка 248-й стралковай дывізіі на 4-м Украінскім фронце. Тры разы цяжка паранены. Узнагароджаны: ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны. Толькі вярнуўшыся з фронту, мастак атрымаў дыплом Усерасійскай акадэміі мастацтваў…”
У 1960 годзе Натан Майсеевіч быў абраны старшынёй Саюза мастакоў БССР.
Памёр 3 сакавіка 1978 года ў Мінску. Ён цаніў мірнае жыццё. Любіў чытаць. А зараз давайце ўважліва разгледзім яго класічнае мастацкае палатно “Першая кніга”. Пасля кожны з вас прачытае сваё сачыненне пра сваю першую кнігу.
Анастасія Радзікевіч