Вясёлка
– Хачу на вуліцу! Хачу!
– Не паспеў прачнуцца, а ўжо на вуліцу. Дождж яшчэ не скончыўся, – сказала бабуля.
Маленькі Лявонка тупнуў ножкай, тоненька запішчаў, а потым… Такога плачу не чакалі ні бабуля Наталля, ні дзед Лявон. На нейкі час яны разгубіліся. Але раптам….
– Глядзі, бабуля! – крыкнуў дзед Лявон.
– Куды?
– Куды, куды! Дзе аблокі – вярблюды! – падміргнуў дзядуля.
– І сапраўды, як вярблюды!
– А за аблокамі хто такая прыгожая, падкоўкай выгнулася?
– Вясёлка! – усклікнула бабуля. – Прыгажуня!
– Якая вясёлка? Што за вярблюды? – забыўся на слёзы, спытаў Лявонка.
Доўга любаваўся вясёлкай праз акно ўнучак.
– А хочаш мець сваю вясёлку? – запытаў дзядуля.
– Хачу! А як?
Дзед Лявон узяў часопіс.
– Вясёлку з неба дастаць нельга. А гэту “Вясёлку” можна гартаць, глядзець малюнкі, чытаць вершы і казкі.
Лявонка ўзяў “Вясёлку”, ён адчуваў сябе самым шчаслівым чалавекам на свеце.
Вы таксама можаце мець сваю “Вясёлку”. Варта падпісацца на часопіс альбо набыць яго ў кіёску.
Леанід УЛАШЧАНКА