Гора-паляўнічы
Четверг, 30.03.2017 18:57. Рубрика: Конкурсы
Ў хату ранак заглядае, сонейка смяецца.
Што ж кот Васька выглядае, сеўшы ля акенца?
Каго ўгледзеў там гарэза? Хто ж яму там мілы?
Гэта ластаўка пад дахам дзеткам домік звіла!
Быццам дражніцца з каточкам: то ўверх узлятае,
То нясе травінку ў дзюбе, то жучка шукае.
Васька лапкай б’е ў шыбу, кіпцямі шкрабецца.
Вось бы Васілю патрапіць на той бок акенца!
Ён бы – скок усім на дзіва! Раз – і птушка ў лапах!
Эх, шкада, што подзвіг гэты покуль толькі ў марах!
Птушка весела, свабодна па двары лятае,
А наш гора-паляўнічы ля акна ўздыхае.
Ты не мар, Васіль, пра птушку, лепш ідзі да міскі.
Гаспадыня там паклала для цябе сасіску.
Іван АПАЛОНІК,
ДУА “Гімназія № 1 г. Навагрудка”