|
Четверг, 6.03.2014 08:23
Люты
Месяц люты –
Вельмі мудры,
І які б ні быў ён зух,
У валёнкі ўсё ж абуты
І апрануты ў кажух.
Люты ведае:
З днём кожным
Да вясны – усё бліжэй.
Іншых застудзіць ён можа,
А сябе вось – ... Далей
|
Вершы Анатоля ЗЭКАВА
Разбярыся, дружа
|
Вторник, 4.03.2014 09:18
На падворку навіна:
Певень знёс яечка.
“Праўда гэта ці мана?” –
Думае авечка.
Запытала ў барана:
Той – ні ку-ка-рэ-ку.
Закудахтала яна
І пайшла ў аптэку.
А насустрач ёй – індык.
Рохкае лагодна
І паказвае язык,
Лічыць, гэта модна.
І авечку, і ... Далей
|
Дзівосныя зоркі
|
Понедельник, 3.03.2014 12:00
Сузор’е з вершаў
Дарагі сябра! Напэўна, табе ўжо вядома, што, калі ты нарадзіўся, у небе загарэлася зорка, якую запаліў анёл. Я веру, што ты станеш зоркай першай велічыні. І я ведаю, ... Далей
|
Мы і вы
|
Четверг, 27.02.2014 12:22
Ваш язык і наша мова,
Слоўнік наш і ваш словарь,
У аснове ўсюды – слова,
Найвышэйшы Боскі дар.
Мы завемся – беларусы,
Вас жа – рускімі завуць,
Ды і ў радасці, і ў скрусе
Шлях адзіны ў ... Далей
|
Машына мова і дзедава размова
|
Среда, 26.02.2014 16:10
Ці-ці-ці, прыляці,
Зорку ў дзюбцы прынясі.
Ко-ко-ко, пасядзі,
Мне яечачка знясі.
Гаў-гаў-гаў, прыбяжы,
На злую муху пабрашы.
Мяў-мяў-мяў, не ляжы,
Мышка шкрабае ў дзяжы.
Му-му-му, не гуляй,
Малака мне кубак дай.
І-го-го, пакатай —
На лужок, у поле, гай.
Рох-рох-рох, пастарайся,
У лужы болей ... Далей
|
Пасябравалі
|
Вторник, 25.02.2014 21:14
– Ты даўно не быў у дзеда, –
Кажа мама. – Едзь, адведай.
Ды глядзі: у дзеда Мішы
Не Мухтар – сабака іншы.
Ледзьве клямкай бразнуў хлопчык,
У сабакі – выгляд воўчы.
І тырчком угору вушкі,
І ... Далей
|
Ніна Галіноўская. Вершы
|
Вторник, 25.02.2014 08:52
Твая праўда, Невідзімка
Вам расказваю свой сон:
На ўскрайку лесу – стадыён.
Навакол гаворка аб футболе.
Звяры спяшаюцца на поле.
Каля варот – варатары.
Суддзя-мядзведзь загаварыў:
– Вось-вось спаборніцтва пачнецца.
Займіце кожны сваё месца.
Свісток – і мяч пайшоў ... Далей
|
Вершы Васіля Дэбіша
|
Понедельник, 24.02.2014 12:35
Марозная ноч
Ноч марозная. На небе
Ані зоркі, ні адной.
Сонны месячык цярэбіць
Хмар пуховае радно.
Цішыня. Няспешна, роўна,
На абрысы дрэў і стрэх
Камячкамі белай воўны
Мякка так кладзецца снег.
Верабейчык
Верабейчык ціў-ціў-ціў –
Колас дзюбкай ухапіў.
Заспяшаўся: пад павеццю
У яго ... Далей
|
Уладзімір МАЦВЕЕНКА. Вершы
|
Воскресенье, 23.02.2014 08:42
ЛЕ-БЕ-ДЗЯ-НЯ-ТЫ
Калісьці па лёдзе
Лябёдка ступала.
У лунку папала
І лапку зламала.
Там лекары лапку
Ледзь-ледзь
Падлячылі,
А потым Лябёдку
Лячылі ля Чылі.
Лябёдцы не люба
Ля Чылі лячыцца,
Любімы куточак
Пад Любанню
Сніцца.
Лябёдка бяссонную
Ноч прасядзела,
А ледзь развіднела –
У неба ўзляцела.
Вунь злева – затока
Блакітам ... Далей
|
Яўген ГУЧОК. Вершы
|
Суббота, 22.02.2014 08:26
Радасць
Радасць майму сэрцу,
Светласць – галаве:
На маім балконе
Ластаўка жыве.
На маім балконе
Промнікі штодня –
Мне святло прыносіць
Новая радня.
Бабуля – унуку і ўнучцы
Ты – і зайчык,
І ручайчык,
Мой заўсёдны
Выручайчык.
Ты ж карцінка
І расінка,
Майго сэрца
Палавінка. ... Далей
|
Вершы пра птушак
|
Пятница, 21.02.2014 09:57
Дзяцел-гурман
Дзяцел добра паабедаў,
З’еў катлету з караедаў,
І на дрэва сеў яшчэ раз –
Дзёўбае, каб павячэраць.
Голуб і кошка
Голуб хутка страх суняў,
Хоць баіцца крыку: “Мя-я-яў!”
Ды пакуль заснула кошка
Пад акном збірае крошкі.
І буркоча: “Гу-гу-гу..!
Жыць ... Далей
|
Паэту Казіміру Камейшу – 70 гадоў
|
Пятница, 21.02.2014 08:00
Зімовы верш
На паляне дзіўны след блукае.
Глянеш – і вачэй не адвядзеш.
Піша заяц белымі радкамі
Свой зімовы,
Свой вясёлы верш.
Лапкаю і гэтаю, і тою
Адбівае белы свой слядок.
Кіпцікамі, мяккаю пятою
Падганяе літары ў радок.
Піша і ... Далей
|






















