|
Вторник, 22.04.2014 09:35
Маці родная, маці мая!
Ты на шчасце мяне нарадзіла,
Над калыскай спявала начамі,
Каб я дужай і смелай хадзіла,
Смела мерыла далі вачамі.
Дзякуй, маці, што мне падарыла
Ты любоў да зямлі маёй роднай,
Дзе ўсміхаецца сонца ... Далей
|
Маці
Коцікі
|
Воскресенье, 20.04.2014 09:42
Дубчыкаў з лесу
Прынесла Марышка,
Голыя дубчыкі –
Хоць бы пупышка.
Але свяцілася
Цёпла аконца,
З-пад снегу ручай
Прабіваўся на сонца.
Клопат Марыне
З тонкай лазою:
Дубчыкі ставіць
У слоік з вадою.
Неяк прачнулася –
Цэлае свята:
– Мамачка, глянь,
На вярбе кацяняты!
– Гэта таму,
Што ... Далей
|
Дзень ідзе
|
Суббота, 19.04.2014 09:24
Музыка і словы Уладзіміра КУР’ЯНА
Дзень ідзе, дзень ідзе,
І яго першыя крокі
Дзе-нідзе, дзе-нідзе, дзе-нідзе
Ты сустрэнеш,
Толькі не спалохай.
Прыпеў:
І заскачуць па траве
Коні-конікі.
Іх цяплом сваім кране
Сонца, сонца.
І ў акенца зазірне
Сонца-сонейка.
І прамень не абміне ... Далей
|
Уладзімір МАЗГО. Вершы
|
Понедельник, 14.04.2014 12:31
Беларуска
Беларуска, беларуска,
Па сцяжынцы крочу вузкай
Між азёраў і бароў –
На сустрэчу да сяброў.
Я спяваю людзям песні
Пра любімы родны край,
Што, як птушкі напрадвесні,
Саграваюць небакрай.
Многа кніжак прачытала
І з павагай гавару:
Багдановіч і Купала
Мне адкрылі ... Далей
|
Перад паводкай
|
Среда, 9.04.2014 11:50
Праясняецца пагода,
Бо вярнулася вясна.
Ўсё чакаеш, што прырода
Ўстрапянецца ада сна.
І пад птушы крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутны лёд.
Зазвіняць жалобна крыгі,
І бурлівая вада
Снег, размоклы ў час адлігі,
Змые ... Далей
|
Дзве мовы
|
Вторник, 8.04.2014 08:37
Мой тата нарадзіўся ў Курску,
А мама – родам з-пад Гальшанаў.
Гаворыць тата мой па-руску,
На беларускай мове – мама.
Дзве мовы сэрца мне галубяць,
Хоць словы ў іх не супадаюць.
Я з татам апранаю шубу,
З ... Далей
|
Мікола МЯТЛІЦКІ. Вершы
|
Понедельник, 7.04.2014 08:22
Кніга
Полацк сівы і Няміга,
Турава слава зычная…
Мяне захапіла кніга
Даўняя, гістарычная.
Воін сціскае зброю,
Памяці стужка нятленная…
Шчыра гаворыць са мною
Мужная кніга – ваенная.
Рупнасць вакол віруе,
Росіцца раніца ясная…
Сэрца маё чаруе
Светлая кніга – сучасная.
Ці маразы, ці ... Далей
|
Каліна
|
Четверг, 27.03.2014 14:39
Расла на ўзлеску каліна,
А з ёй па суседству – асіна…
Шапталіся сцішана веццем:
– Нялёгка жывецца на свеце.
– І я пражыла ўжо нямала, –
Жалобна яліна ківала,
Свой час набліжаю да веку,
Не веру я больш чалавеку.
Шапнуў ... Далей
|
Вершы Вольгі Савасцюк
|
Среда, 26.03.2014 09:32
ШКОДНІК-КРОТ
Хто прыйшоў у агарод
І зрабіў пераварот?
Дзе шумелі бурачкі,
Выраслі зямлі стажкі.
Мама кажа:
– Гэта крот.
Ен убіўся ў агарод.
Ад яго не будзе рады,
Ён усе парые грады.
Каб расліны ўратаваць,
Будзем з ім мы ваяваць.
Стала мне ... Далей
|
Двайныя імяніны
|
Понедельник, 24.03.2014 16:20
У сястрычак, у двайнятак,
Сёння радаснае свята:
У абедзвюх – імяніны,
Як заўжды, у дзень адзіны.
А таму сягоння Ала
Прыбірацца рана стала,
У сукенцы адмысловай
Ля трумо франціць абновай…
І сястрычка Алы, Светка,
З новым бантам, нібы кветка!..
Ды ... Далей
|
Як маці сына…
|
Воскресенье, 23.03.2014 09:09
Як маці сына сустракае,
Чакае вечна каля ганка,
Так і Радзіма захавае
Ў душы імя Максіма Танка.
Ён паказаў святло вясны,
Адценні раніцы, абшары,
Узгоркаў і калоссяў сны,
Сваёй краіны роднай мары.
Аляксандра Карповіч.
Заслаўская СШ № 1. ... Далей
|
Табе я пакланюся…
|
Пятница, 21.03.2014 16:53
Табе, Паэт, я пакланюся
Да самай матчынай зямлі.
Ты – гонар роднай Беларусі,
Вястун абноўленай вясны…
Узяў за псеўданім Ты зброю,
Каб злосных ворагаў пужаць.
Такога светлага героя
Яшчэ нам трэба пашукаць.
Рамантык па сваёй натуры,
Ты сонца, радасці ... Далей
|






















