|
Пятница, 10.07.2015 07:01
-Як гэта так? – запытаеце вы.
Выраслі раптам на дрэвах грыбы!
Баравікі, падасінавікі
І сыраежкі і рыжыкі...
- Проста якое-та дзіва!
Скажаце вы палахліва.
А бельчаня усміхнецца:
- Цуда запасам завецца.
Гэта грыбы для зімы.
На дрэвы чапляем іх ... Далей
|
Вавёркі
Цягнік
|
Четверг, 9.07.2015 07:09
Майстраваць наш кот любіў:
Не свісток – цягнік зрабіў!
Шмат гасцей ён запрасіў –
І хапіла месца ўсім.
Для старых – вагон плацкартны,
Для дзятвы – вагон агульны.
Гоман там, і смех, і жарты, –
Лепш за ... Далей
|
Фантан
|
Вторник, 7.07.2015 07:03
Міма шыльдаў, міма крамаў,
Міма ровараў без рамаў,
Міма лавак, міма клумбаў,
Міма тэатральных тумбаў,
Міма рынку, міма парку,
Паўз машыну-іншамарку,
Міма кветак у вазонах,
Па сцяжынках, па газонах
Крочу да фантана, дзе
Буду плёскацца ў вадзе!
За руку прыводжу ... Далей
|
Кацяняты
|
Вторник, 30.06.2015 07:57
Кацяняты умываюцца,
Быццам некуды збіраюцца.
- Можа да бабулі?
Але да дзядулі?
Можа да іх хтосьці
Прыйдзе сёння ў госці?
- Не, - смяюцца кацяняты, -
Мы не пойдзем нікуды.
Проста ўсе каты і кошкі
Акуратныя заўжды!
Iна Зарэцкая ... Далей
|
Урокі мужнасці
|
Понедельник, 22.06.2015 07:52
У зале, дзе сяброў партрэты –
Франтавікоў і партызан, –
Суровай памяццю сагрэты,
Урок праводзіць ветэран.
Глядзіць на светлыя абліччы –
У гімнасцёрках юнакі:
З іх кожны зноў з вайны той кліча
Узняць на ворага штыкі.
Там безыменныя ... Далей
|
Два полі
|
Четверг, 18.06.2015 07:36
Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.
Ціха было і чыста
ў полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.
Два полі было ... Далей
|
Салдацкае сэрца
|
Понедельник, 15.06.2015 07:04
Як запалкі, ламаліся сосны.
І снарадаў, і мін выццё.
Ішоў бой за паветра і сонца –
Ішоў бой за Радзімы жыццё.
Бег наперад баец з аўтаматам –
У няволі матуля яго.
Загарэлася сэрца салдата
Помсты гнеўнай нязгасным ... Далей
|
Вясковы вечар
|
Пятница, 12.06.2015 07:54
Ў расу адзеўся летні луг –
Дамоў кароў вядзе пастух.
І ўжо ва ўсіх дварах ракой
Ліецца ў вёдры сырадой.
А мы – дзяўчынкі, хлапчукі
Сядзім на плоце, як шпакі.
Трымаем кубачкі ў руках,
Чакаем з парай ... Далей
|
Над спаленай вёскай
|
Среда, 10.06.2015 07:47
Над спаленай вёскай,
адзетай жалобным гранітам,
Званы адзываюцца
рэхам вайны незабытым.
Хай Вечны агонь,
што запалены ў памяць Хатыні,
Як рунь і як неба,
палае – зялёны і сіні,
Няхай яго полымя
жытам спякотным і спелым
Схіляецца ў ногі
Хатыні дварам ... Далей
|
Слон і “Айфон”
|
Понедельник, 8.06.2015 07:40
Слон купіў сабе “Айфон” –
Модным стаць надумаў слон,
Быць на сувязі са светам
З безлімітным інтэрнэтам.
Мноства музыкі і пошта,
Гульні, і зусім без кошту.
У саванне слон адзіны
Усе ведае навіны.
Не губляе ні хвілінкі –
Разглядае ... Далей
|
Дожджык
|
Вторник, 2.06.2015 08:52
Летні дожджык пачынаецца,
Парасоны раскрываюцца.
Пяць мільёнаў парасонаў
Распускаюцца, калі
Дожджык дробненькі, вясёлы
Шпарка крочыць па зямлі.
Дождж ідзе, дождж ідзе,
Скачуць бурбалкі ў вадзе.
Мы з табой у ботах новых
У бліскучых, у гумовых.
Крочым смела па вадзе
Побач з ... Далей
|






















