|
Четверг, 22.09.2016 10:21
Заўтра я павінна ўстаць
Раненька, з зарою:
Пойдзем зёлкі мы збіраць –
Людзям на здароўе.
Святаяннік, дзівасіл,
Сухацвет і піжму –
Каб было на лекі ўсім –
Буду рваць я ўвішна.
Палячыцца каб маглі
Сталыя і дзеці
Сокам роднае зямлі,
Што ... Далей
|
Зёлкі
Стрыж
|
Понедельник, 19.09.2016 08:37
Ганарыцца чорны стрыж
Хуткасцю сваёю –
Як страла, ляціць паміж
Небам і зямлёю.
Адпачыць няма калі –
Лётаць можа суткі.
Быць не хоча на зямлі
Нават ні мінуткі.
У гняздзе кладзецца спаць,
Ледзь слатой павее.
Добра ўмее стрыж лятаць,
А хадзіць ... Далей
|
Камары
|
Пятница, 16.09.2016 10:32
Ад зары
І да зары
Над ракою
Камары
У дуду сваю
Гудуць
Ды ў ступе
Мак таўкуць.
Заўтра будзе
Добры дзень –
Ані хмарачкі
Нідзе!
Нездарма ж яны
Гудуць
Ды ў ступе
Мак таўкуць.
Сяргей НОВІК-ПЯЮН
Сяргей НОВІК-ПЯЮН (14.08.1906 – 26.08.1994) – беларускі пісьменнік. Пэўны час працаваў ... Далей
|
Белая пліска
|
Среда, 14.09.2016 08:20
Выраі ляцяць. Зрунела поле.
Цёплы дзень, і рушыць крыгалом.
Хто ж і праўда першым лёд расколе –
Пліска дзюбкай ці шчупак хвастом?
Нават не пытай, чаму зарана
Прыляцела – сцюжам удагон:
Птушанят, як звыш наканавана,
Двойчы ёй ... Далей
|
Вершы Веры Бурлак
|
Понедельник, 5.09.2016 06:58
Смеццявоз
– Бу-бу-бу! – машына едзе, –
– Бу-бу-бу! – па белым свеце, –
– Бу-бу-бу! Бу-бу-бу!
Я ўсё смецце заграбу!
Палівачка
Нешта едзе і спявае:
“Па-лі-ва-ю, па-лі-ва-ю!”
Вай! Вай! Вай! Вай!
Ты ж мяне не палівай!
Трамвай
Граюць рэйкі: “та-ра-рай!” ... Далей
|
Вершы на памяць
|
Пятница, 2.09.2016 10:49
Леанід ДРАНЬКО–МАЙСЮК
Мышка і кошка
Бегла мышка па дарожцы,
Падарунак несла кошцы –
Не смятану, не аладкі,
А пшанічныя зярняткі.
Кошка ж есці іх не ўмела,
Мышку з’есці захацела,
А пасля паразважала –
З мышкай той пасябравала.
Ніна МАЦЯШ
Далей ад ... Далей
|
Месячык і сонца
|
Пятница, 26.08.2016 07:27
Месячыку сонца
Неяк раз казала:
– Месячык, мой месяц,
Я ж цябе чакала!
Аднаму так сумна
Ў небе між аблокаў.
Месячык, мой месяц,
Дзе ж ты быў далёка?
Месячык да сонца
Кажа так лагодна:
– Я з табою разам
Плыць у ... Далей
|
Плошча Перамогі
|
Вторник, 9.08.2016 07:10
І ў будні дзень, і ў радаснае свята
Сюды, да плошчы, шмат дарог вядзе,
Сягоння паўшым у баях салдатам
Народ вянкі да помніка кладзе!
Нібы на варту каля абеліска,
Пасталі елкі ў вешнім шынялі,
Завецца плошчай ... Далей
|
Верш на ночку
|
Четверг, 28.07.2016 08:13
Як заззяла ў небе зорка,
Мышаня залезла ў норку,
У клубок згарнуўся вожык,
І каток знайшоў свой ложак.
У будзе прыціх сабачка,
У хляве паснулі качкі,
Ваўчаня, ліса, мядзведзік
Моцна спяць у лесе недзе.
Нават мой малы сыночак,
Што ... Далей
|
Цуг
|
Вторник, 19.07.2016 08:09
– Га-га-га! Га-га-га! –
За нагой грабе нага:
Гэта гусі й гусяняткі
Гоняць цуг да бе-
ра-
га.
А гусіны гэты цуг –
Гурт, расцягнуты ў лан-
цуг.
Цугам, цугам ці гуськом,
Гусі ўгрунь за гусаком –
І ад берага ланцуг
Пацягнулі ... Далей
|
Артур Вольскi. Вершы
|
Воскресенье, 17.07.2016 08:42
Дзеці
Розныя дзеці
жывуць на планеце –
белыя, жоўтыя,
чорныя дзеці.
Розныя дзеці –
аднолькавы смех.
Смех у хвіліны
забаў і пацех.
Розныя дзеці –
і розныя вочы.
Вочы – як неба.
Вочы – як ночы.
Вочы, што мора
ўвабралі глыбіні.
Вочы – пад колер
бязводнай ... Далей
|
Я харошых краёў бачыў многа…
|
Четверг, 14.07.2016 07:50
Я харошых краёў бачыў многа,
Многа пройдзена дальніх дарог.
А найлепшая тая дарога,
Што вядзе на бацькоўскі парог.
Кажуць: дома вуглы памагаюць,
Дома жыць і рабіць весялей…
Чалавек без бацькоўскага краю –
Як без песні ў гаі ... Далей
|






















