Камары
Пятница, 16.09.2016 10:32. Рубрика: Вершы
Ад зары
І да зары
Над ракою
Камары
У дуду сваю
Гудуць
Ды ў ступе
Мак таўкуць.
Заўтра будзе
Добры дзень –
Ані хмарачкі
Нідзе!
Нездарма ж яны
Гудуць
Ды ў ступе
Мак таўкуць.
Сяргей НОВІК-ПЯЮН
Сяргей НОВІК-ПЯЮН (14.08.1906 – 26.08.1994) – беларускі пісьменнік. Пэўны час працаваў у віленскім часопісе для дзяцей “Заранка”. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Напісаў для дзяцей зборнік вершаў “Зорачкі ясныя”. Некаторыя вершы Сяргея Новіка-Пеюна пакладзены на музыку.