|
Понедельник, 12.03.2018 14:13
Вясёлыя ў небе аблокі плывуць:
Вунь сіняе мора, рамонкі цвітуць,
Вавёркі, мядзведзі, лісічкі ляцяць.
У бубны сланы-веліканы грымяць.
Прыгожыя сосны растуць-падрастаюць.
Дзяўчаты вяночкі з рамонкаў сплятаюць
Фантаны крыніцаў дзівосныя л’юць…
Ляжу і гляджу, як аблокі плывуць.
Васіль ДЭБІШ ... Далей
|
Аблокі
Сярожка і дарожка
|
Среда, 28.02.2018 10:59
Надакучыла Сярожку
Цэлы дзень ляжаць у ложку.
Тата ходзіць, мама ходзіць, –
Дык і мне пайсці не шкодзіць!
Тут і клікнула Сярожку
Непаседніца-дарожка –
І ад ложка да парога
Павяла ў жыццё малога.
Свята тату, свята маме,
А ў ... Далей
|
Cінічкі
|
Вторник, 20.02.2018 07:54
Снегіры, сінічкі!
Сыплю вам пшанічкі,
Крупак, крошак хлеба,
Вам жа мала трэба!
Ешце, любыя сябры!
Не ляціце ў бары,
А жывіце ў двары
Да вясновае пары.
Вось для вас кармушкі,
Птушкі-шчабятушкі,
Нашы весялушкі!
Станіслаў ШУШКЕВІЧ
Станіслаў ШУШКЕВІЧ (19 лютага 1908 – 1 ... Далей
|
Снегірок
|
Вторник, 13.02.2018 13:52
– Мама, глянь, які прыгожы
Снегірочак на галінцы!
Раптам – кот: пагляд варожы,
Поўсць уздыблена на спінцы.
– Ой, бяда! – крычыць хлапчук,
Кулачком у шыбу б’е, –
Кот адбіўся наш ад рук,
Мышак быццам не стае.
Вецер ... Далей
|
Бессардэчная
|
Пятница, 9.02.2018 07:34
Закахаўся наш Віталік
У сваю суседку Таню.
То шчыкне, то штурхане,
То да лужыны піхне,
То хусцінку ёй сарве,
То падручнікі парве…
Але ўсё, на жаль, дарма,
Узаемнасці няма!
Генадзь АЎЛАСЕНКА
... Далей
|
Сцяжынка да шчасця
|
Четверг, 8.02.2018 13:31
У сумётах на світанку
Расквітнелі ўсе сняжынкі,
Заіскрыліся на ганку,
Заблішчэлі на страсе.
Срэбраным і ружаватым
Ззяе вузкая сцяжынка,
І па ёй да роднай хаты
Крочыць шчасце пакрысе.
Жана Сарэнкова ... Далей
|
Паштоўка
|
Среда, 7.02.2018 13:22
Снежань атрымаў паштоўку:
Віншаванне з беласнежжам!
Пасярод ласкавых слоўкаў
Тры заснежаныя вежы.
Снежань, студзень, люты – гэта
Замак Снежнай каралевы,
У якім зімуе лета
І завея ладзіць спевы.
Жана Сарэнкова ... Далей
|
Зiмовы баль
|
Понедельник, 5.02.2018 12:28
Здзівіўшы бялюткай абновай,
Зіма-чараўніца прыйшла…
Парошаю-пухам дубровы,
Лясы ўсе, палі замяла.
Зірнула наўсцяж раніцою –
Ні сцежак, ні жоўтай травы…
“Кудою, прывабнай такою
Паеду на баль снегавы?
Дамоўлюся, можа, з бярозкай?..
Бярозка, аддай грабянец.
Каб я з самай дзіўнай прычоскай
Прыйшла, ... Далей
|
Зімовыя настроі
|
Пятница, 2.02.2018 08:22
На снезе першым першыя сляды,
Нібы жыццё нанова нехта піша.
Чарнее лес, звініць празрыста ціша,
I ў сэрцы ўжо амаль няма нуды.
На белым палатне зімы,
Дзе дрэў графічныя карункі,
Сябе саміх шукаем мы,
Нібыта лёсу падарункі.
Белыя ... Далей
|
Мяцеліца
|
Пятница, 26.01.2018 08:44
Еду, еду па беламу полю,
Малюнак Віталя Дударэнкі
А віхура дарогу заносіць.
Яна ўслед мне так страшна галосіць,
Быццам сэрца заходзіцца з болю.
Ўсё лятуць мае белыя коні
Па пустым бездарожным загоне.
Пераблытаў ім вецер гуллівы
Легкавейныя, ... Далей
|
Устань, Няміга, з-пад асфальту ўстань!
|
Понедельник, 8.01.2018 08:36
Устань, Няміга, з-пад асфальту ўстань!
Малюнак Віталя Дударэнкі
Легендай з цемры зазвіняць струмені,
мячоў шырокіх зырка ўзблісне сталь,
узнікнуць сечы старажытнай цені.
Устань на покліч, як тады, сама
з-пад снегу спрэс чырвонага й лёду;
ты ў ... Далей
|
Вершы сербскіх паэтаў
|
Среда, 3.01.2018 10:03
Мілаван ВІТЭЗАВІЧ
Храбрэц з капусты
Гэй, касы, куды бяжыш?
Можа, у вандроўку?
“З храбрацамі ў лес пайду –
Папалохаць воўка!”
Ты чаму ў капусту ўлез?
Тут хіба сталоўка?
“А цяпер другі расклад –
Уцяклі ад воўка!”
Душан РАДАВІЧ
Страшны леў
Жыў калісьці
Леў ... Далей
|






















