Зімовыя настроі
Пятница, 2.02.2018 08:22. Рубрика: Вершы
На снезе першым першыя сляды,
Нібы жыццё нанова нехта піша.
Чарнее лес, звініць празрыста ціша,
I ў сэрцы ўжо амаль няма нуды.
На белым палатне зімы,
Дзе дрэў графічныя карункі,
Сябе саміх шукаем мы,
Нібыта лёсу падарункі.
Белыя фарбы зімы
Выткуць на вокнах карункі.
Любага краю малюнкі
Носім у памяці мы.
Навум Гальпяровіч