Кацянё
Четверг, 16.02.2017 07:50. Рубрика: Конкурсы
Мой лепшы сябар
Мне купілі кацянё.
Вось цяпер яно – маё!
Мой прыгожы коцік,
Адкрывай свой роцік:
Дам табе я мяска,
Смачную каўбаску.
Пухначок маленькі,
Станеш ты таўсценькі!
Буду я цябе любіць,
Стану грамаце вучыць.
Навучу буквар чытаць,
Вылічаць і маляваць.
Вось бяда: малыя лапкі –
Крэйду не ўтрымаюць драпкі.
І чытаць не навучыць,
Бо не можа гаварыць…
Варвара ЗДОР, ДУА “Заслаўская гімназія”, 5 клас