Дзяцінства Францыска Скарыны
Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга (старонкі, эпізоды з аповесці)
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Захапляўся звышсілай Усяслава Чарадзея
“Яго ўражвалі легенды пра князя, які мог перакінуцца ў ваўка, бегае ўначы па дарогах, а ўранні ўзнімаецца туманам”.
Верыў у чарадзейную сілу Барысавых камянёў
“У ваколіцах Полацка ляжалі камяні з высечанымі на іх крыжамі. Князь Барыс у часе голаду выбіў крыжы, просячы ў Бога хлеба. І нібы на гэтых камянях раніцаю можна знайсці свежы бохан. Францыску хацелася гэта праверыць. Ён раненька ўстаў і пабег. Бачыць: шэрая скарынка. Падбег… Не, звычайны камень”.
Любімы занятак – разглядаць надпісы
“Яго вабілі надпісы. У іх было штосьці таямнічае. Асабліва цягнула ў майстэрні, дзе адлівалі ці адбівалі якіясь узоры ці надпісы”.
Чаму яго першая пячатка выйшла няўдалай?
“Францыск надумаў зрабіць пячатку. Выстругаў дошку і пачаў вырэзваць літары. Узяў сажы, змяшаў са шмальцам і намазаў пячатку. Дзе б адбіць сваё прозвішча? Позірк упаў на беласнежны абрус. Прылажыў пячатку. Жах! Замест прыгожых літар – нейкія знакі. Што рабіць?”
Анатоль КЛЫШКА
Чаму прозвішча Скарыны было нечытэльным? Як гэта выправіць?
У наступных раздзелах кнігі ты даведаешся:
хто першы настаўнік Францішка;
пра існаванне якога сакрэта дазнаўся Скарына ад бацькі;
адкуль паходзіць слова “аднакашнік”;
якія тады існавалі школьныя пакаранні;
якую мову павінен быў ведаць адукаваны еўрапеец.