Цуг
Вторник, 19.07.2016 08:09. Рубрика: Вершы
– Га-га-га! Га-га-га! –
За нагой грабе нага:
Гэта гусі й гусяняткі
Гоняць цуг да бе-
ра-
га.
А гусіны гэты цуг –
Гурт, расцягнуты ў лан-
цуг.
Цугам, цугам ці гуськом,
Гусі ўгрунь за гусаком –
І ад берага ланцуг
Пацягнулі цераз луг.
– Га-га-га! Га-га-га! –
За нагой спяшыць нага.
Не гуляць, не ў карагод,
Не на глум у агарод, –
Гэта гусі й гусяняткі
Даглядаць прыбеглі градкі.
Васіль ЗУЁНАК