Понедельник, 27.06.2016 07:57. Рубрика:
БУСЯ
Кошка Люся “Кіці-Кет”
Выкінула на паркет.
– Ну, – дачка сказала Люсі, –
Я з табою разбяруся!
Пракрычаў унук Мікіта:
– Сёння будзеш, кошка, бітай!
– Ай-я-яй, нядобра гэта, –
Мышка піскнула з буфета. –
Не наесца “Кіці-Кетам”!
Трэба Люсі даць катлету.
Раіса БАРАВІКОВА