Свіна, Свінка, Свінавод
Вторник, 21.06.2016 10:00. Рубрика: Вершы
Ёй аер – нібы шчацінка.
Трыснягі лагодзяць слых.
Раскашуе рэчка Свінка,
Дрэмле ў вольхах шапаткіх.
Свінка?
Свінка.
Ёй не сорам,
Усміхаецца штораз:
Ноччу –
Месячыку, зорам,
Сонейку –
У дзённы час.
Сіняй бліскаючы спінкай,
Ад відна і да відна,
Льецца, радуецца Свінка:
– Я ж на свеце не адна!
Можна мне цячы з палёгкай,
Бо ў мяне нязводны род:
Ёсць яшчэ радня далёка,
Гэта – рэчка Свінавод.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ