Маша-машына
Вторник, 26.04.2016 07:36. Рубрика: БУСЯ, Калонка галоўнага рэдактара
Апавяданне
Маша і мама збіраюцца ў парк.
Мама бярэ парасон ад дажджу, хлеб – качкам, арэхі – вавёркам, пячэнне – Машы.
Маша для гуляў – слана, малпу, мядзведзя, казу, зайчыка, калабка, ляльку Алёнку.
– Ці панясеш усіх? – дзівуецца мама.
– А я буду машынай, – адказвае Маша.
– Як гэта?..
Маша бярэ сумку-рукзак, укладвае туды сваіх сяброў, закідвае за плечы:
– Мама, я – машына!
На вуліцы Маша гудзе: фру-фру-фру. Сігналіць: пі-пі, пі-пі.
Усе думаюць: ідуць мама і дачка. А ў парк едуць Маша-машына і мама – яе шафёр. На пераходзе Маша паўтарае дзедаву замову:
Бі-бі-бі, ду-ду-ду,
Дай дарогу перайду.
Уладзімір Ліпскі










