Валянцін Лукша «Авертайм»
Пятница, 18.02.2011 10:49. Рубрика: Вершы
Авертайм
Не выпала нам трэці “А” адолець.
І як на лёс цяпер не наракай,
Свісток судзейскі кліча зноў на поле,
На авертайм –
Чацвёрты тайм.
Хвіліны нам адведзены і толькі,
Каб спрыт і ўмельства наша даказаць.
Я дружбаку свайму пасую, Кольку,
Ды шайба, як на зло, чапляе штангу
І ў залу анямелую – стралой…
Напэўна, трэба падбірацца з флангаў,
Пераламаць круты лядовы бой.
Раскручваецца схватка, як спружына,
Хоць мае кожны безліч гузакоў, –
Адважная лядовая дружына
Працягвае атакі зноў і зноў.