Я i Пеця
Вторник, 10.11.2015 07:52. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Я i Пеця – мы сябры.
Кожны дзень мы на двары
Птушак ловiм, вокны б’ём,
Цукеркi у малых крадзём.
I дзяўчынак мы пужаем,
I з запалкамi гуляем.
Яго кватэру падпалiлi,
Маю вадой усю залiлi.
I на шпалерах мы малюем…
Вось так мы з Пецем i сябруем.
Качаюць людзi галавамi:
«Не ўглядзець цяпер за вамi!
Гэта так добра – сябраваць,
Але што хочацца сказаць…
Што перад гульнямi вам трэба
Як мае быць паразважаць!»
Кацярына Пархiмовiч
11 год