Загадкі з падказкай
Среда, 21.10.2015 07:34. Рубрика: БУСЯ
У яго пагляджуся,
Прычашуся, павярнуся.
Выглядаю ў ім я, пэўна,
Нават лепей, чым царэўна.
(Люстэрка)
Рэкі ўзімку закуе…
Адгадайце, што такое?
Ён вясною растае
І становіцца вадою.
(Лёд)
Што за звер, які жыве
У лясах у нашых:
Дрэвы два на галаве
Носіць вельмі важна.
(Алень)
Што за дом
З адным акном,
У якім
Жывуць шпакі?
(Шпакоўня)
Акунь, пячкур, судак,
Карась, сазан, шчупак…
Можа, хто сказаць гатовы,
Як назваць адным іх словам?
(Рыбы)
Анатоль ЗЭКАЎ