Армрэслiнг
Вторник, 6.10.2015 08:54. Рубрика: Лicт у рэдакцыю
Дзеці прапанову ўнеслі
Распачаць гульню ў армрэстлінг.
Доўга між сабой змагалісь,
У фінале ўдвух засталісь.
Вовіна чарга настала.
Ён ўстаў у позу стала,
На сябе узяў увагу ―
Адчувае перавагу.
А насупраць стаў Сярожа,
Усміхнуўся не варожа.
Ўзяў далонь і моцна так
Ушчапіў у свой кулак.
Трошачкі панаціскаў,
Вовіну руку паклаў.
― Дастаткова, дастакова, ―
Ціха просіць сябра Вова. —
Адпусці руку мне, дружа,
Нешта сёння я ня дужы!
Любоў Сівурава










