Конкурс “Чароўны куфэрак”
Ніколі не забудзем тыя дні…
Ніколі не забудзем тыя дні,
Калі бяда прыйшла да нас у хаты
І нашы беларускія салдаты
Прайшлі праз усе цяжкасці вайны.
Жанчыны, дзеці браліся за зброю,
Акопы рылі, у партызаны ішлі.
Абмыты іх крывёю, як вадою,
Кавалак кожны роднае зямлі.
Чацвёрты кожны паў на той вайне,
Аддаў сваё жыццё за наша шчасце.
Таму ўсім нам: табе, мой друг, і мне –
Да помнікаў патрэбна кветкі класці.
Ілона Лявоненка,
г. Лепель, гімназія імя І. М. Ерашова.
Удзячнасць
Я ўдзячны вам, салдаты Перамогі,
За свой шчаслівы, неваенны час!
За поспехі мае, за светлыя дарогі.
Нашчадкі скажуць “Дзякуй!” вам не раз.
Я ўдзячны, што жывём пад мірным небам
І што няма ў нас выбухаў вайны.
А тое ліхалецце адгукнецца рэхам.
Заўсёды памятаем вас,
героі той вайны.
Дзень добры, мір!
Дзень добры, мір! Дзень добры, сонца!
Дзень добры, родная зямля!
Так гаварыў бы я бясконца:
Дзень добры, Беларусь мая!
Дзень добры, родныя палеткі,
Казюркі, травы на лугах!
Дзень добры, дрэвы, краскі-кветкі,
Грыбы і ягады ў барах!
Дзень добры, родная краіна!
Мая Радзіма – Беларусь!
Прымі зямны паклон ад сына.
Я – твой маленькі беларус.
Павел ЖАРНАСЕК,
Лепельскі раён, СШ вёскі Стаі.
Ніколі не забудзем
Была вайна. Прайшлі гады.
Нас не было яшчэ тады.
Дзяды змагаліся ў той час
За мірнае жыццё для нас,
Каб мы шчаслівымі былі.
Хай будзе мір на ўсёй зямлі!
Мікалай ГУТНІК,
Лепельскі раён, Старалядненская СШ.
Я супраць вайны!
Мае прадзеды мужна змагалiся з фашыстамi ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны атрымалi медалi, ордэны. На жаль, маiх прадзедаў ужо няма ў жывых, але Вялiкую Айчынную вайну мы нiколi не забудзем. З расказаў бацькоў i настаўнiцы, з фiльмаў пра вайну я даведалася, як было цяжка ў тыя гады. Цяжка было салдатам, якія ваявалі, удзельнічалі ў баях. Але дасталося i тым, хто застаўся дома. Гэта старыя, жанчыны, дзецi. Пра пакуты дзяцей я даведалася з экскурсii на “Мемарыял беларускiм дзецям – ахвярам фашызму”, што ў Гомельскай вобласцi. Я ганаруся нашымi салдатамi, якiя адстаялi сваю Радзiму. Ад шчырага сэрца спачуваю дзецям, якiя пабачылi вайну, голад i холад.
Ведаю, што i ў наш час у некаторых краiнах ідзе вайна. Гэта страшна. Я – за мір! Дарослыя і дзецi ўсяго свету, давайце скажам разам: “МЫ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ!”
Веранiка Бабiчава,
г. Гомель, гiмназiя №36 iмя I. Мележа.