Уладзiмiр Лiпскi атрымаў спецыяльную ўзнагароду «Залатой лiцеры»
Среда, 6.05.2015 09:21. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
5 мая адбылася ўрачыстая цырымонiя ўзнагароды XI Нацыянальнага конкурса друкаваных СМI «Залатая лiцера». Спецыяльную ўзнагароду атрымаў галоўны рэдактар часопiсаў «Вясёлка» i «Буся» Уладзiмiр Сцяпанавiч Лiпскi — «За асабiсты ўклад у развiццё дзiцячай прэсы».
Дарэчы сёння беларускi дзiцячы пiсьменнiк адзначае своё 75-гадовы юбiлей.