Зоркі Вясёлкі
Среда, 4.03.2015 08:58. Рубрика: Рознае
Спеўнік “Вясёлкі”
Музыка Уладзіміра КУР’ЯНА
Словы Раісы БАРАВІКОВАЙ
Астравок…
Астравок чароўны – сцэна.
Мы спява…
Мы спяваем летуценна,
І натхнё…
І натхнёна, і прыгожа,
Многае ўсе разам можам.
Прыпеў:
Мы – зоркі вясёлкі,
Паглядзіце, зорак колькі!
І ў мястэчках, і ў сталіцы
Намі можна захапіцца.
Чараўнік…
Чараўнік і чараўніца!
У танцы мо…
У танцы можам закружыцца.
І парой…
І парой любою года
Пазнаёмім з новай модай.
Прыпеў:
Усе шляхі…
Усе шляхі для нас адкрыты,
Пройдзем мы…
Пройдзем мы свае арбіты,
З намі та…
З намі талент, з намі поспех –
Радасці і шчасця носьбіт.
Прыпеў:
Хлопчыкі: Мы – зоркі вясёлкі.
Дзяўчынкі: Мы – зорачкі вясёлачкі.
Разам: Мы – зоркі!