Вторник, 20.01.2015 07:26. Рубрика:
Вершы
– Чым заняцца? Што рабіць?
Ян пытаецца няспынна.
– Бабу снежную ляпіць!
Снег падатлівы, бы гліна.
З морквы нос прымайстраваць,
Каб усё было прыгожа.
Вось пацеха! Не суняць…
Паглядзі хутчэй, прахожы!
Алесь БАРАНОЎСКІ