Каваль Вярнідуб
Казачны год разам з “Вясёлкай”
Каваль Вярнідуб – герой казкі вядомага беларускага пісьменніка Алеся Якімовіча. Напісаная ў 1934 годзе, яна застаецца цікавай і для сучасных чытачоў. Каваль Вярнідуб неверагодна дужы, але не толькі сілай славіўся герой: ён быў смелы, справядлівы, спагадлівы да слабых і пакрыўджаных. Вось як апісвае Вярнідуба аўтар:
На чале бялявым хлопца
Зіхаціцца само сонца.
Ну, а сіла, сіла тая,
Што ні дзень, то прыбывае.
Цераз месяц, як грыбы,
Выварочваў ён дубы…
Адсюль і незвычайнае імя каваля. Вярнідуб – сапраўдны народны герой, абаронца людзей, што цярпелі ад ліхіх паноў і бяздушнага цара. Перачытайце казку Алеся Якімовіча і адкажыце, чым яна падобная да беларускіх народных казак? Якія яшчэ асілкі, апроч Вярнідуба, згадваюцца ў ёй? Хто з герояў намаляваны на гэтай старонцы? Свае адказы дасылайце на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru. Аўтары самых цікавых лістоў атрымаюць падарункі.
Вася ВЯСЁЛКІН