Чыпаліна
Казачны год разам з “Вясёлкай”
Казачную аповесць “Прыгоды Чыпаліна” напісаў у 1951 годзе італьянскі пісьменнік Джані Радары. Гісторыя пра кемлівага, вясёлага і адважнага хлопчыка-цыбулінку стала папулярнай далёка за межамі Італіі. Казка ў займальнай форме апавядае пра прыгоды жыхароў чароўнай краіны – гародніны, садавіны, ягад… Але не толькі: яна яшчэ вучыць нас быць смелымі, справядлівымі, сумленнымі і ніколі не здавацца.
На беларускай мове казка “Прыгоды Чыпаліна” з’явілася ў 1957 годзе дзякуючы Пятру Рунцу, а нядаўна пабачыла свет новае выданне кнігі ў перакладзе пісьменніка Алеся Гібкоўскага.
Ці добра вы памятаеце казку пра Чыпаліна? Ці пазналі ўсіх герояў, намаляваных на гэтай старонцы? Якія яшчэ творы Джані Радары вы чыталі, які з іх вам падабаецца найбольш? Дасылайце свае адказы на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru. Аўтары самых цікавых лістоў атрымаюць падарункі.
Вася ВЯСЁЛКІН