Беларусь
Воскресенье, 9.03.2014 08:45. Рубрика: Вершы
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмяглая песня лета,
Жывое вады глыток,
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б’ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй ад жыцця.
Васіль ВІТКА
Васіль ВІТКА (16.05.1911 – 5.11.1996) – беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Сапраўднае імя – Цімох Васільевіч Крысько. Быў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка” з 1957 па 1974 год. Для дзяцей напісаў кнігі “Вавёрчына гора”, “Буслінае лета”, “Азбука Васі Вясёлкіна”, “Хто памагае сонцу” і іншыя.