Адкуль узнікае вецер?
Вторник, 14.05.2013 08:44. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Ці заўважалі вы, сябры, што ў халоднае надвор’е, адчыніўшы дзверы ў цёплы пакой, выклікаеце рух паветра? Так з розніцы
тэмператур узнікае вецер. Зямля, дарэчы, награваецца хутчэй, чым вада, таму на возеры і моры вецер больш адчувальны. З дапамогай простага вопыту вы можаце прасачыць за гэтымі зменамі. Вазьміце дзве талеркі. У адну насыпце зямлі, у другую наліце вады. Пастаўце на сонца. Праз паўгадзіны праверце. Вада застанецца прахалоднай, а зямля нагрэецца. Так і паветра: нагрэтае імкнецца ўверх, а яго месца займае халоднае. Адпаведна ўтвараецца рух: з вады на сушу дзьме вецер.
Фантаст-Усёвед.










