Андрэй Нявера — чэмпіён «Вясёлкі»
Андрэй НЯВЕРА – вучань 4 “В” класа гімназіі № 4 Фрунзенскага раёна г. Мінска. Ён – чэмпіён нашага конкурсу ў намінацыі біятлон. Андрэй вельмі вясёлы, цікаўны, разумны. Любіць свой родны горад, аранжавы колер, дранікі і катанне на веласіпедзе. Дапамагае бацькам выхоўваць малодшых сястрычку і браціка. На ўроках вывучае і стараецца выкарыстоўваць у гаворцы з сябрамі беларускую мову. Займаецца спевамі і вучыцца граць на скрыпцы. Любімы фільм – “Назад у будучыню”. З мультыплікацыйных герояў падабаецца Нафаня – за яго адметны, добры гумар. Лічыць сябе працавітым, самастойным і ўпэўненым. Захапляецца вандроўкамі на веласіпедзе, ігрой на фартэпіяна, вакалам, прымаў удзел у раённым вакальным конкурсе “Чароўная парачка”. Галоўным у жыцці лічыць павагу да бацькоў. Аднойчы бацька расказаў яму пра біятлон і паказаў, як правільна трымаць спартыўную зброю. Андрэя зацікавіў гэты від спаборніцтваў. Падобны да палявання на лыжах, якім займаюцца паўночныя народы. Аказваецца, слова “біятлон” утворана з лацінскіх “бі” – два і “ятлон” – спаборніцтва. Атрымоўваецца, два спаборніцтвы ў адным. Гэта зімовы алімпійскі спорт. Удзельнікі бягуць на лыжах і страляюць з малакалібернай вінтоўкі. Першыя афіцыйныя спаборніцтвы, падобныя да сучаснага бяітлона, прайшлі ў 1767 годзе, на мяжы Швецыі і Нарвегіі. Толькі ў 1924 годзе біятлон уключаны ў Алімпійскія гульні і атрымаў назву “спаборніцтвы ваенных патрулёў”.
Па цяперашніх правілах спартсмены стартуюць з 30-ці секундным інтэрвалам. У іх наперадзе цяжкія кіламетры трасы – чатыры рубяжы, дзе трэба страляць з дыстанцыі пяцьдзясят метраў стоячы і лежачы. Кожнае непападанне караецца штрафам – метраў.
Цікавая ў спартсменаў экіпіроўка. Даўжыня лыж залежыць ад росту ўдзельніка. Лыжы могуць быць карацейшымі за рост на чатыры сантыметры, максімальная даўжыня не абмежавана. Мінімальная шырыня лыж – сорак міліметраў, вага – 750 грамаў. Вінтоўка павінна важыць не меней за тры з паловай кілаграмы. Біятланісту мусіць неабходна добра валодаць лыжнай тэхнікай, метка страляць, быць вынослівым і спрытным, якое б ні было надвор’е: вецер, снег.
Жыццёвае крэда Андрэя Няверы – не перамагае той, хто не спрабуе перамагчы! Давайце верыць, што, калі ёсць цвёрдая, як у спартсменаў воля, усе жаданні збудуцца.