«Мы — дружная сям’я!»
Среда, 18.09.2013 16:34. Рубрика: Конкурсы, Навіны "Вясёлкi"
Мой любімы родны край,
Ты — красы зямное рай.
Як цвітуць і пахнуць мёдам
Кветкі за маім гародам!
Ярка-жоўты дзьмухавец
Сонечны надзеў вянец,
I рамонак з жоўтым вочкам
Падміргнуць мне сёння хоча.
I валошка-харашунька —
Сінявокая красунька.
Ім званочак празвініць:
«Час прыйшоў расу нам піць»
Сярод кветак, нібы ў раі,
Я душой адпачываю.