«З ВЫШЫНІ ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ» Алесь Бараноўскі
Каласавічок № 209
З вышыні птушынага палёту
Чалавек заўсёды марыў лятаць, як птушкі. Магчыма, апошнія і сталі правобразам сучасных самалётаў, верталётаў, ракет…
Што за птушка?
Ветрык аблачынкі гушкаў.
Паднялася ў неба птушка.
І над рэчкай, і над гаем
Гэта птушка пралятае.
Абміне яна паўсвета,
У жалезны плашч адзета.
Гэта птушка – …….,
Ён адправіўся ў палёт.
Ён на выгляд – самалёт:
Крылы ёсць і ёсць пілот.
Хоць матора ён не мае,
Ды ў паветра уздымае.
Чуўся гром, уздрыгваў дол,
Ды ні дожджыка вакол.
Ён у пошуку прыгод –
Вінтакрылы ……..
Зялёны дырыжабль
Папікне рапуха жабу:
– Ты, сястра, як дырыжабль.
Тая ж крыўдзіцца: “Не згодна,
Ты на дырыжабль падобна”.
Дэльтаплан
Мой старэйшы брат Іван
Робіць зранку дэльтаплан.
Будзе доўга ён лятаць,
Мне ж сказаў не назаляць.
Я табе, брат, адплачу –
На ракеце палячу.
Аэрастат
Весела ўсміхаюцца
Дзеці на двары:
У неба ўздымаюцца
Дзіўныя шары.
Дзіўныя, паветраныя,
Поўныя надзей.
Сонейкам прасветленыя
Тварыкі ў дзяцей.
Кітайскія ліхтарыкі
Што за цуд у цёмным небе?!
Сёння на двары
Мы глядзелі, як ляцелі
Дзіва-ліхтары.
Адплываючы за хмары
У паўночны час,
Каб усе жаданні, мары
Споўніліся ў нас.
Яно небачнае, і ўсё ж без яго мы жыць не можам
Гэта праўда, а не сон:
Плыў па небе парасон,
А цяпер ён тут як тут:
Прызямліўся …….
Каб яго размаляваць,
Трэба фарбы вам узяць.
Тэкст Алеся Бараноўскага,
малюнкі Валянціна Макаранкі