Пятница, 27.04.2012 23:26. Рубрика:
Вершы
Ці вы чулі, каб дзяўчынка
Называлася Расінка?
А я чула,
А я чула
Ў дзень, калі вясна зірнула
Чыстым сонцам на лужок,
На Віліі беражок!
Засвяцілася краса,
Заірдзелася раса,
І дзяўчынка выйшла з класа…
– Як завешся ты?
– Я – Раса…
Ой, дзяўчынка, ой, Расінка,
Мая мілая сястрыца!
Еўдакія Лось