Вершы ад Марыны Буко
Лясны канцэрт (казка)
Вельмі лютай і сур’езнай
У лесе вешалі аб’явы,
Правядзем “хвіліну славы”.
Той, хто хоча стаць артыстам,
Падыходзьце асабіста.
Першай скочыла ваверка:
— Я вядомая жанглерка,
Нумар свій я пакажу,
Славу ў лесе заслужу.
Тут жа падышоў ваўчок:
-О мой цудны галасок
Кожная жывела знае,
Дайце я вам праспяваю.
Прыляцела і зязюля,
Ды як моцна закукуе.
— У мяне сапрана дзіўны,
Я спяваю лесу гімны.
А вядучы верабей
-Кажа ты не салавей,
Гучна так ты не крычы,
Як жа нашы гледачы.
Шмат прыходзіла звяроў,
Два дзесяткі нумароў,
Я сама была ў лесе,
Верш чытала пра Палессе.
Славу кожны атрымаў,
Новай зоркай лесу стаў.
Сябры
Дзяўчынка з рыжаю касой
Сябруе з рыжым хлопцам,
З чаго дзіўлюся, што з сабой,
Як дзень у іх так сонца.
У прамянечках зіхацяць
Іх тварыкі, як зорачкі.
І вач ня можна адарваць,
Ад іх, бы з сонца горача.
Карабель-Вясна
Адтаў каля дарогі снег,
Вясна зрабіла крокі,
І першы ручаек пабег,
Як першыя ўрокі.
Бяжыць вяселы ручаек,
Ен снег хапае шэры,
Мігае светафор:- Браток,
Дакумент дай праверу.
А ручаек, нібы бандыт
Бяжыць і не зважае,
У сонца ен цяпла ў крыдыт
Напэўна атрымае.
Яму шчабеча верабей,
І галубкі варкуюцца,
А вецер крыкнуў э-гэ-гэй!!!
Вясна ідзе па вуліцы…