Зорны год «Вясёлкі» адкрыўся ў студзені!
Вася Вясёлкін вельмі любіць глядзець на неба. Ён заўсёды шукае там сузор’і Вялікай і Малой мядзведзіцы, Андрамеды,Гідры… Часам хлопчык прыдумавае свае ўласныя сузор’і, якіх вучоныя яшчэ не занеслі на сваю карту.
Але паміж міфічных сузор’яў ёсць яшчэ і задыякальныя. І вось аднойчы Вася Вясёлкін задумаўся аб тым, пад якім жа сузор’ям нарадзіліся яго сябры, чытачы «Вясёлкі». Гэта на самой справе цікава! Тэма наступнага года ў «Вясёлцы» — зоркі.
А давайце зробім вось што! Вы будзеце дасылаць нам свае фота і падпісваць імя, прозвішча, а таксама свой знак задыяка. Пажадана можна дапісаць некалькі рысаў свайго характару. Некаторыя вашы здымачкі абавязкова з’явяцца ў часопісе. Калі ж не, вы ўсё роўна зможаце паглядзець іх тут, на нашым сайце.
Калі ласка, Вася Вясёлкін чакае вашых лістоў у рэдакцыю (вул. Кальварыйская, 25, 220073, г. Мінск) , а таксама на электронную скрыню: veselka.by@gmail.com.