16 лістапада “Вясёлка” прэзентавала чарговы нумар
16 лістапада ў Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі часопіс “Вясёлка” прэзентаваў свой чарговы нумар, прысвечаны Ізраілю.
Вядучая ў прыгожым народным убранні па добрай традыцыі перадала слова галоўнаму рэдактару часопіса Уладзіміру Сцяпанавічу Ліпскаму. Ён звярнуўся да дзетак са словамі падзякі, што завіталі ў госці да “Вясёлкі” і аб’явіў падарожжа ў Ізраіль адкрытым.
Са сцэны Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі гучалі песні на нашай роднай мове. Гэта ўсё музычны гурток “Вясёлка”, арганізаваны адукацыйнай студыяй «Аванці». Менавіта на прэзентацыі яны прэзентавалі сваю новую песню “Вараняты-выдатнікі” на словы Анатоля Зэкава. Акрамя таго можна было ўбачыць на сцэне цэнтра творчасці і народны ізраільскі танец.
Пазнаёміліся дзеці с творчасцю ізраільскіх пісьменнікаў і паэтаў. Даведаліся народныя мудрасці, якія дарэчы можна знайсці на нашым сайце.
“Вясёлка” знаёміць дзяцей не толькі з роднай літаратурай, літаратурай той ці іншай краіны, але і са знакамітымі людзьмі.
— Дзеці, хто-небудзь з вас быў у Хатыні? – спыталася вядучая.
У зале паднялося з дзесятак рук.
— Так, не багата. Добра, а хто з вас быў хоць раз на станцыі метро Няміга ці Купалаўская?
Зразумела, што увесь зал падняў рукі.
У госці да “Вясёлкі” на гэты раз завітаў аўтар гістарычнай “Нямігі”, памятнікаў Купале і задуменнаму Коласу, многіх забудоў Мінска – архітэктар Леанід Левін.
Як заўсёды, самыя актыўныя гледачы атрымалі нумар часопіса і маленькі сімвалічны падарунак. Але і ўсе дзеці выйшлі з залы не з пестымі рукамі: кожнаму “Вясёлка” ўручыла нумар, прысвечаны Ізраілю.
Аванці — Вараняты-выдатнікі