• Главная
  • Наш часопіс
  • БУСЯ
  • Фотагалерэя
  • Наш музей
  • Падпіска
  • Кантакты
Friday, 16.05.2025
Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

  • «БУСЯ» № 3
  • «Вясёлка» № 10
  • Апытанне

    Якія восеньскія прыкметы вам падабаюцца?

    Просмотреть результаты

    Loading ... Loading ...

Ізраільская народная мудрасць

Воскресенье, 25.09.2011 21:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"    

Ізраільская народная мудрасць
Каго болей любяць

Жылі ў адным мястэчку Роза і Навум, сястрычка і брацік. Адны бацькі іх гадавалі, а дзеці былі зусім розныя. І не толькі тым непадобныя, што Роза – дзяўчынка, а Навум – хлопчык. Навуму важна было ўсё, што яго датычыцца, нават у дробязях. Крый божа, калі яму яблык з чарвяком бацька дасць ці маці няроўную лусту хлеба адкроіць. Навум і прыгожа апранаўся, і прыгожа апавядаў пра тое, што думае, і прыгожа маляваў, праўда, пераважна аўтапартрэты. Адным словам, любіў толькі сябе. А ўсе болей любілі сціплую Розу. Навум тлумачыў гэта тым, што сястра – меншая. Але хто не ведае: чым болей думаеш пра сябе, тым меней цябе любяць.

Што не перадаецца ў спадчыну
У заможнай сям’і было толькі адно дзіця – Якаў. Зразумела, што яго, як кажуць, на руках насілі і бацькі, і дзве бабулі, і два дзядулі. Усе яны былі разумныя і адукаваныя людзі. Бацька – таленавіты матэматык, маці – мадэльер. Адзін дзядуля працаваў фінансістам, другі граў на скрыпцы. І жыў Якаў з маленства лёгка і бесклапотна, ведаў, што ўсё застанецца ў спадчыну яму аднаму. Калі вырас, так і сталася: і фінансы перайшлі да яго, і скрыпка, і швейная машынка, і матэматычныя формулы. Толькі граць і шыць ён не навучыўся, у формулах і бізнесе не разбіраўся. І зразумеў тады Якаў, што веды разам са спадчынай не перадаюцца.

Падрыхтавала Аксана Спрынчан.

Trackbacks/Pingbacks

  1. Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка" - 16 лістапада “Вясёлка” прэзентавала нумар, прысвечаны Ізраілю

Пакінуць каментар

Нажмите, чтобы отменить ответ.

« Загадкі ад Міколы Маляўкi
Вучаніца »
  • Давай сябраваць!
  • Што пачытаць?
  • Нашы сябры
© 2025 Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"  все права защищены.
Вершы і казкі для дзяцей Сайт Президента Республики Беларусь Каталог TUT.BY Рейтинг@Mail.ru HotLog Яндекс.Метрика