• Главная
  • Наш часопіс
  • БУСЯ
  • Фотагалерэя
  • Наш музей
  • Падпіска
  • Кантакты
Saturday, 13.12.2025
Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

  • «БУСЯ» № 3
  • «Вясёлка» № 10
  • Апытанне

    Якія восеньскія прыкметы вам падабаюцца?

    Просмотреть результаты

    Loading ... Loading ...

Вершы Раісы Баравіковай

Воскресенье, 26.06.2011 18:20. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"    

Малюнак

Аблачынкі, сонца круг,

А пад імі – рэчка, луг…

І паставіў подпіс Дзіма:

“Гэта ўсё – мая Радзіма!”

У двары

“Звер! Тут звер!” – крычыць Гануля.

І ў адказ яна пачула:

“Ну, які ж я звер, дзівачка,

Я – маленечкі сабачка!”

Ліса і Пугач

Плача Ліска: не да спраў!

Вецер шапачку сарваў.

І закінуў на яліну,

Дзе стары Пугач грэў спіну.

– Скінь хутчэй! – крычыць Ліса. –

У мяне ёсць каўбаса…

І сказаў Лісе Пугач:

– Я прашу цябе, не плач!

Ёсць Жыраф у заапарку,

Ён тваю дастане шапку.

Раніцай

Лапкай прывітаў Цяцёрку

І хутчэй схаваўся ў норку:

Не садзіцца ён на сук,

Бо не птушка, а Барсук!

Trackbacks/Pingbacks

  1. Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка" - Віншуем лаўрэатаў!

Пакінуць каментар

Нажмите, чтобы отменить ответ.

« Хітры Вол (сцэнарый)
Часопіс «Вясёлка» прапануе новы конкурс — «Сямейны талісман» »
  • Давай сябраваць!
  • Што пачытаць?
  • Нашы сябры
© 2025 Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"  все права защищены.
Вершы і казкі для дзяцей Сайт Президента Республики Беларусь Каталог TUT.BY Яндекс.Метрика