Іван ГУРБАН. Ходзіць май…
Воскресенье, 22.05.2022 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Па лугах,
Па руні
Ходзіць май зялёны,
У вясну-красуню
Вельмі ж улюбёны.
Май,
Заўжды ласкавы,
Радуе палеткі:
Прыбірае ў травы,
Прыбірае ў кветкі.
Ранкам
Ніву росіць —
Ёй нясе выгоды.
Днём
У сонца просіць
Цеплыні-пагоды.
Запрашае пчолкі
Прыляцець
На квецень.
На дузе вясёлкі
Піша
Казкі
Дзецям.
Іван Гурбан (22.05.1922—01.05.1999) — беларускі паэт. Пісаць вершы пачаў даволі рана, у 1979 г. выдаў першую кнігу вершаў для дзяцей — “Чубаценькі будзільнік”. Пасля гэтага напісаў і для дзяцей, і для дарослых вялікую колькасць цудоўных твораў.